Навигация

Авторизация

Логин

Пароль



Вы не зарегистрированы?
Нажмите здесь для регистрации.

Забыли пароль?
Запросите новый здесь.

Сейчас на сайте

-> Гостей: 3

-> Пользователей: 0

-> Всего пользователей: 208
-> Новый пользователь: Deni

Новые сообщения


-> Рождественский велосипедный поход в "Заказанку" (24-25.12.2017г.): Admin (10-12-2017 00:12): Регистрация окончена. Всем - спасибо! ...

-> Выставка "Тадэвуш Рэйтан - славуты сын Берасцейшчыны" (17.11.2017 г.): kavalevich (07-12-2017 23:07): Некалькі спазніўся з апісаннем уласных у...

-> В Бресте стартует социальный проект "Не бросай!" (ноябрь 2017г.): Anima (30-11-2017 12:50): Вот и наступило 30 ноября. Во многих ст...

-> 'Велосипед -- это свобода!', 'Скуб' и 'Рыжий' на 'Радио Брест' (19.11.2017): Selena (29-11-2017 13:53): Об этом выступлении я услышала впервые о...

-> Визит в Брест коллег из Белостока (06-07 ноября 2017г.): Selena (10-11-2017 20:15): Очень здорово и познавательно поучаствов...

-> Открывая Шацкие озера 4 (28-29.10.2017): Anima (08-11-2017 12:05): Ну вот и славненько. Созвонился с хо...

-> Приглашение на 1000-летие дуба в Руде-Хуте (июнь, август 2018 г.): Admin (06-11-2017 14:40): Цифры меня впечатлили - высота дуба боль...

-> Открывая Балтию (июнь-июль 2018 г.): Anima (05-11-2017 10:12): Новости по теме путешествия Вильнюс - Ри...

-> Первый юбилей "Ручейка": 2012-2017: bolosha (18-09-2017 23:29): В роскошных номерах нас поселили,не прав...

-> Все дороги ведут в Хелм (7-10 сентября 2017 г.): Liliya (18-09-2017 12:10): Все хорошее когда-нибудь заканчивается. ...

Просмотр темы

 Распечатать тему
Выставка "Тадэвуш Рэйтан - славуты сын Берасцейшчыны" (17.11.2017 г.)
Admin
В жизни нашего любимого города над Бугом, в последнее время не часто случаются культурные события с бесплатным посещением, к сожалению наблюдается коммерциализация.

Как мы были первыми организованными посетителями музейного объекта "Валганг" в декабре 2016 года (http://www.ruchee...admore=188), так теперь в пятницу 17 ноября 2017 г. у нас есть шанс первыми посетить художественную выставку посвященную жизни нашего известного земляка Тадеуша Рейтана (Wikipedia: https://ru.wikipe...1%83%D1%88), пытавшегося не допустить раздела Речи Посполитой на сейме 1773 года: Рейтан лёг перед выходом со словами: "Убейте меня, не убивайте Отчизну!". Что было почти через 100 лет отражено Яном Матейко на известной картине "Рейтан -- упадок Польши" (Wikipedia: https://ru.wikipe...1%88%D0%B8).

Только 17 ноября с 15:30 будет открыто свободное посещение филиала "Художественный музей" Крепости (южная казарма).

Вот что пишут сами организаторы (http://reyten.blo...16-00.html), Арт-группа имени Тадеуша Рейтана:

17 лістапада 2017 года ў філіяле "Мастацкі музей" (Брэсцкая крэпасць. Паўднёвая казарма) адкрыецца мастацкая выстава "Тадэвуш Рэйтан -- славуты сын Берасцейшчыны".

Выстава арганізавана сумеснымі намаганнямі сяброў Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана і філіялам "Мастацкі музей".

Прысвечана яна памяці Тадэвуша Рэйтана -- дэпутата ад Наваградскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага на сойм 1773 года -- які стаў на чале невялікай групы паслоў з беларускіх земляў ВКЛ, якія мужна выступілі ў абарону незалежнасці сваёй Радзімы, супраць Першага падзела дзяржавы.

Тадэвуш Рэйтан сваім рыцарскім учынкам, сваім адкрытым супрацівам гвалту над краінай, давёў, што няма згоды грамадзянаў краіны на акупацыю яе земляў. Яшчэ пры жыцці гэты чалавек стаў лягендай! Але сапраўдны культ памяці годнага ліцьвіна-беларуса быў створаны толькі пасля яго смерці. Прычым, запачаткавалі яго і развілі ў выглядзе мастацкіх і літаратурных твораў суайчыннікі Тадэвуша Рэйтана з Полаччыны, Берасцейшчыны, Наваградчыны, Меншчыны. Пазьней культ быў падхоплены ў замежжы. Памяць пра нашага земляка ў ХІХ і ХХ стст. амаль цалкам была сцёрта ў беларускай гісторыі. Але памяць вяртаецца. І працэс гэты ідзе няспыннай і няспешнай хадой.

Гэта выстава -- адна з праяў вяртання імя Тадэвуша Рэйтана з нябыту. Да гэта часу яна пабывала ў розных гарадах Беларусі -- Менску, Пружанах, Баранавічах, Наваградку, Івянцы і, безумоўна, ужо пяць год яе можна бачыць на фестывалі сучаснага мастацтва ДАХ "РЭЙТАН", які з 2013 г. ладзіцца ў старых мурах сядзібы Тадэвуша Рэйтана ў Грушаўцы, Ляхавіцкага раёна.

Прадстаўленыя графічныя творы -- сумесная праца вядомага мастака Алеся Родзіна і даследчыка-рэйтаназнаўцы Змітра Юркевіча. У некалькіх дзесятках малюнкаў аўтары перадалі кароткі і поўны трагізма жыццярыс Тадэвуша Рэйтана (1740-1780) і гісторыі яго роду. На выставе будзе прадстаўлена каля 40 малюнкаў, і гэта толькі частка ўнікальнага графічнага шэрага "Род Рэйтанаў. Асобы. Падзеі.", які быў запачаткаваны ў 2011 годзе.

Пад час адкрыцця наведвальнікаў чакае невялічкая гістарычная экскурсія ў падзеі канца ХІХ ст., якую правядуць стваральнікі выставы.

Адна з галоўных мэтаў выставы -- прыспешыць ушанаванне памяці годнага сына Беларускай зямлі праз стварэнне мемарыяльнага музея ў Грушацы (дзе захавалася знакамітая "Мураванка", у якой ён жыў пасля вяртання з сойму), праз устаноўку помнікаў і памятных дошак, а таксама наданне ягонага ганаровага імя вуліцам і школам краіны.

Адкрыццё выставы 17 лістапада, а 16 00 гадзіне.

Куратары выставы:
Зьміцер Юркевіч,
даследчык-архівіст, старшыня Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана
Алесь Родзін,
Мастак-жывапісец, член Беларускага Саюза Мастакоў.
.
 
Tatiana_Kuzmenchuk
Тадеуш Рейтан очень достойный человек! Предлагаю посмотреть короткий фильм ОНТ о жизни этого настоящего патриота нашего Отечества: Родившегося в деревне Грушевка, что в 4 километрах от Ляховичей и умершего так же в 1780 году.
В этом году Европейским союзом выделены значительные средства на реставрацию усадьбы и фамильной усыпальницы на в Грушевке.
https://www.youtu...DL7Jnc-f5E
Изменил(а) Tatiana_Kuzmenchuk, 14-11-2017 22:12
 
Anima
17 мая 2002 года в южной казарме мемориального комплекса "Брестская крепость-герой" открыт филиал Брестского областного краеведческого музея - Художественный музей. В его экспозиции собраны работы известных художников Брестской области.
Во время велосипедного путешествия в Берлин некоторым из нас посчастливилось лицезреть творения Великих художников.
Сейчас предоставляется возможность познакомиться с работами местных мастеров.
Не упустите эту возможность.
Пригласите своих детей и внуков.
Михаил Кузьменчук
Моб. 529-04-16 (МТС)
 
mechaner
Шаноўныя Сябры!
Ад імя Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана сардэчна запрашаю на адкрыццё нашае выставы 17 лістапада, а 16 гадзіне!
Мы вельмі цешымся, што выстава , прысвечаная нашаму нацыянальнаму Герою, памяць пра якога ледзь не была канчаткова сцёрта на яго Бацькаўшчыне, адбудзецца ў такой знакавай для горада галерэі! І гэта будзе, папраўдзе, годным вяртаннем імя Тадэвуша Рэйтана на радзіму, на Берасцейшчыну!

Нагадаю, што з 2013 года , напрыканцы жніўня. мы ладзім фестываль сучаснага мастацтва "ДАХ" у Грушаўцы (Ляхавіцкі раён), дзе чакае аднаўлення сядзіба роду Рэйтанаў. Таму, запрашаем у наступным годзе прадстаўнікоў клубу і іх сяброў, на фестываль. А таксама прапануем падумаць аб заснаванні традыцыі штогадовых велапрабегаў у гонар Тадэвуша Рэйтана і іншых знакамітых ураджэнцаў Берасцейшчыны ці, Берасцейскай вобласці - Юльяна Нямцэвіча, Тадэвуша Касцюшкі. Адама Міцкевіча і Напалеона Арды, якія з вялікай пашанай ставіліся да Тадэвуша Рэйтана.

Яшчэ раз запрашаю! Убачымся на выставе!

З павагай,
Зьміцер Юркевіч
www.reyten.blogspot.com
 
Dimitry
Шчыры падзяк Вам i усёй Вашай суполцы, шаноуны Зьміцер, за тую важную справу, якую Вы робiце для братоу нашых свядомых Беларускiх i Польскiх !

Гэтая справа жыве у вяках i застанецца у душах нашых людзей, у якiх мы самаадднана верым! Экскурс y гiсторыю, якую мы убачылi сёння, был вельмi патрэбны i у адной хвiлiне захацелася пабыць выбiтным нашым вялiкiм чалавекам, Тадэушам Рэйтанам, якi магчыма мог прадухiлiць здарэннi тых страшных дзён! Дзякуй Вам!

Вашы Зьміцер, Мiхал i Tаццяня Кузьмянчукi.
 
mechaner
Шаноўныя спадары Зьміцер, Міхал і спадарыня Таццяна!

Шчыры дзякуй ад ўсіх нас за цёплыя словы і за падтрымку!!
Спадзяюся, што мы яшчэ не раз сустрэнемся, а наша ідэя сумеснага велапрабега па мясцінах Тадэвуша Рэйтана і Адама Міцкевіча рэалізуецца!

З павагай.
Зьміцер Юркевіч
 
Anima
Имя и жизнь Тадеуша Рейтана - мне были известны.
В Грушевке не бывал и информацию получал из печатных изданий и интернета.
17 ноября в художественном музее услышал историю жизни и смерти национального Героя страны из уст профессионалов. Куратары выставы:
Зьміцер Юркевіч,
даследчык-архівіст, старшыня Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана
Алесь Родзін,
Мастак-жывапісец, член Беларускага Саюза Мастакоў.
Правдиво и увлекательно было это повествование.
При этом художественное оформлении выставки Алеся Родзінa - было оригинальным и очень доходчивым.
Нам белорусам есть кем гордиться.
Тадеуш Рейтан этому пример.
Спасибо организаторам выставки.

.
Михаил Кузьменчук
Моб. 529-04-16 (МТС)
 
Admin
Первый раз за 25 лет был в обществе людей говорящих по-белорусски. Я не чувствовал себя неловко, напротив общество мне было приятно.

Рассказ художника Алеся Родина, о том как в Берлине встретив Змитера Юркевича он проникся историей о поступке Тадеуша Рейтана и о создании художественных работ, думаю ни кого не оставил равнодушным. Даже школьники сидели тихонько.

В двух залах представлены меньше 1/3 всех работ - около 40 картин.

А от Змитера Юркевича я узнал, что Арт-суполка создана в 2013 году, для сохранения родового имения Рейтанов в д.Грушевка.

Ниже несколько снимков (кликнуть мышью для увеличения):


photo.virtualbrest.by/uploads/2017/11/19/+IMG_20171117_160550.jpg

photo.virtualbrest.by/uploads/2017/11/19/+IMG_20171117_161039.jpg

photo.virtualbrest.by/uploads/2017/11/19/+IMG_20171117_161616.jpg

Ваш, Сергей Масленников /известный на сайте как "Admin"/
 
Tatiana_Kuzmenchuk
На этой удивительной встрече нам посчастливилось познакомиться с ещё одной славной страницей истории нашей страны. Тадеуш Рейтан пример бескорыстного служения долгу и Родине.
Благодарю организаторов за счастливый вечер.

photo.virtualbrest.by/uploads/2017/11/19/img20171117a1.jpg

photo.virtualbrest.by/uploads/2017/11/19/img20171117b1.jpg
 
mechaner
Яшчэ раз хачу выказаць шчырую падзяку ўсім, хто быў на выставе, хто выказаўся! Вельмі прыемна, калі тая праца, якой прысвечана столькі высілкаў, знаходзіць жывы водклік!

P.S. Думаю, што мы маглі б сустрэцца пад час дэмантажу выставы. каб падумаць над далейшымі рухамі!
 
kavalevich
Некалькі спазніўся з апісаннем уласных уражанняў ад адкрыцця выставы прысвечанай Тадэвушу Рэйтану. 17 лістапада ў Мастацкім музеі Брэста (філіял Краязнаўчага музея, Паўднёвая казарма Брэсцкай крэпасці) адкрылася выстава "Тадэвуш Рэйтан – славуты сын Берасцейшчыны". У залах музея знаходзіцца некалькі дзесяткаў палоцен аўтарства мастака-жывапісца Алеся Родзіна. Тадэвуш Рэйтан - незаслужана забыты на Радзіме беларус, які актыўна супраціўляўся першаму падзелу Рэча Паспалітай. На адкрыцці да прысутных з прамовай звярнуліся: дырэктар музея-сядзібы "Пружанскі палацык" Юрый Зялевіч, мастак, член Беларускага Саюза Мастакоў, Алесь Родзін, даследчык-архівіст, старшыня суполкі імя Тадэвуша Рэйтана Дзмітрый Юркевіч. Спадар Дзмітрый распавёў аб палітычных абставінах напярэдадні і падчас падзелаў Рэчы Паспалітай, аб жыцці Рэйтана, яго дзейнасці. Выстава працуе да 10 снежня.
Изменил(а) kavalevich, 08-12-2017 00:02
 
Перейти на форум:
Время загрузки: 0.11 секунд
2,449,722 уникальных посетителей